Zum Inhalt springen

Прававыя палажэнні / абарона даных

Стан на: люты 2020 г.

Кампанія Eberspächer рада, што вы наведалі наш сайт і праявілі цікавасць да нашага прадпрыемства і нашай прадукцыі.

I. Абарона даных

1. Інфармацыя пра апрацоўку даных пры наведванні нашага сайта
Мы апрацоўваем вашы асабістыя даныя, атрыманыя пры наведванні вамі нашага сайта ці ўведзеныя вамі, у адпаведнасці з палажэннямі пра абарону даных.

Як правіла, наведваць наш сайт можна і без уводу асабістых даных. Мы збіраем асабістыя даныя толькі ў тым выпадку, калі гэта неабходна па тэхнічным прычынам для выкарыстання нашага сайта ці калі вы выкарыстоўваеце некаторыя функцыі нашага сайта, напрыклад, кантактныя формы. Збор вашых асабістых даных неабходзен у гэтым выпадку для таго, каб вы маглі выкарыстоўваць гэтыя функцыі. 

Калі вы заходзіце на наш сайт, нашы вэб-серверы, як правіла, захоўваюць IP-адрас, які вы атрымалі ад вашага правайдара, інфармацыю пра сайт, з якога вы зайшлі на наш сайт, старонкі, якія вы наведваеце ў нас, а таксама дату, час, спампаваныя дакументы, аб'ем запытаных даных і ключавыя словы для пошуку. Гэтыя даныя захоўваюцца на тры месяца. Мы выкарыстоўваем гэтыя даныя для таго, каб распазнаваць і ліквідаваць магчымыя пагрозы бяспекі і непаладкі пры функцыянаванні сайта. 

Мы таксама збіраем вашы даныя, калі вы звяртаецеся да нас з дапамогай размешчанай на сайце кантактнай формы ці іншым спосабам. Калі не адзначана іншае ў сувязі з кантактнай формай, мы выкарыстоўваем гэтыя даныя толькі для адказу на ваш запыт, а таксама для тэхнічнага адміністравання. Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны адпаведным чынам. Магчыма, мы прапануем вам увесці дадатковыя асабістыя даныя. Гэтыя даныя вы ўводзіце добраахвотна, мы выкарыстоўваем іх толькі пры апрацоўцы вашага запыту.

2. Інфармацыя пра выкарыстанне файлаў cookie і аналагічных тэхналогійЗ мэтай рэалізацыі розных тэхнічных магчымасцяў сайта, адсочвання паводзін наведвальнікаў сайта, пастаяннай аптымізацыі сайта і паказу вам матэрыялаў, адаптаваных да вашых жаданняў, Eberspächer выкарыстоўвае файлы cookie. Файлы cookie уяўляюць сабой невялікія тэкставыя файлы, якія захоўваюцца на вашым цвердым дыску пры наведванні нашага сайта. Файлы cookie не прычыняюць шкоды вашаму камп'ютэру, не запускаюць праграмы і не змяшчаюць вірусы. Замест файлаў cookie могуць ужывацца вэб-маякі ці аналагічныя тэхналогіі для (часовага) захавання інфармацыі пра пэўных карыстальнікаў ці аперацыі выкарыстання. Захаванне файлаў cookie можна ў любы момант адключыць з дапамогай адпаведных настроек вашага браўзара (гл. настройкі ці даведку для вашага браўзара). Гэта можа прывесці да абмежавання функцыянальнасці сайта. Eberspächer выкарыстоўвае файлы cookie у розных мэтах. Далей прыводзіцца апісанне катэгорый файлаў cookie.

Тэхнічныя файлы cookie.
Гэтыя файлы cookie забяспечваюць функцыянальнасць нашага сайта, напрыклад, дазваляюць устаўляць даныя ў палі кантактнай формы ці адлюстроўваць інфармацыю ў банары пра захаванне файлаў cookie. Прававой асновай апрацоўкі даных у сувязі з тэхнічнымі файламі cookie з'яўляецца арт. 6 п. 1 b Агульнага Рэгламенту ЕС па абароне персанальных даных (DSGVO). Карыстальніку не прапануецца магчымасць дэактывацыі тэхнічных файлаў cookie.

Аналітычныя файлы cookie.
Гэтыя файлы cookie прызначаны для аналізу выкарыстання сайта ў статыстычных мэтах. З іх дапамогай мы даведваемся, напрыклад, якія матэрыялы нашага сайта асабліва актуальныя для нашых карыстальнікаў і якія прылады выкарыстоўваюцца для наведвання сайта. Гэта дазваляе нам рабіць наш сайт больш цікавым для нашых карыстальнікаў. Інфармацыя пра скарыстаныя браўзары і прылады дазваляе нам адаптаваць дызайн сайта да важнейшых тыпаў браўзараў. Мы выкарыстоўваем гэтыя файлы cookie толькі з вашай згоды. Прававой асновай апрацоўкі даных у сувязі з аналітычнымі файламі cookie з'яўляецца ваша згода (арт. 6 п. 1 a DSGVO). Каб адклікаць сваю згоду, вы можаце адкрыць настройкі файлаў cookie і змяніць выбар.

Рэкламныя файлы cookie.
Мы таксама выкарыстоўваем файлы cookie у мэтах рэкламы і маркетынгу, каб паказваць вам кантэкстную рэкламу і адлюстроўваць на іншых сайтах (напрыклад, Google ці Facebook) рэкламу нашых тавараў і паслуг, якія зацікавілі вас пры наведванні нашага сайта ці адпавядаюць тэмам, якія цікавяць вас. У рамках кантэкстнай рэкламы нашай прадукцыі таксама выкарыстоўваюцца агульныя звесткі пра магчымыя інтарэсы наведвальнікаў нашага сайта і іншых зацікаўленых асоб, якія збіраюцца трэцімі асобамі на іншых сайтах (рэтаргетынг). Гэтыя звесткі захоўваюцца ў файлах cookie. Вашы персанальныя даныя не захоўваюцца, ідэнтыфікацыя ажыццяўляецца толькі на падставе выкарыстаных вамі прылад. У выпадку выдалення файлаў cookie знікае персаналізацыя матэрыялаў сайта. Мы выкарыстоўваем гэтыя файлы cookie толькі з вашай згоды. Прававой асновай апрацоўкі даных у сувязі з рэкламнымі файламі cookie з'яўляецца ваша згода (арт. 6 п. 1 a DSGVO). Каб адклікаць сваю згоду, вы можаце адкрыць настройкі файлаў cookie і змяніць выбар.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што на некаторых старонках нашага сайта могуць выкарыстоўвацца файлы cookie, якія не звязаны непасрэдна з Eberspächer. Калі вы наведваеце старонку, у якую ўбудаваны матэрыялы старонніх сайтаў (напрыклад, Youtube, issuu і г.д.), у вашым браўзары могуць захоўвацца файлы cookie з гэтых сайтаў. Кампанія Eberspächer не аказвае ніякага ўплыву на захаванне іншых файлаў cookie і не мае да іх доступу, таму што файлы cookie даступныя толькі для таго, хто першапачаткова ўстанавіў іх. Больш падрабязную інфармацыю гл. на адпаведных сайтах трэціх асоб.

Інфармацыя пра файлы cookie

Падрабязная інфармацыя пра некаторыя файлы cookie

Google Tag Manager
Наш сайт выкарыстоўвае сэрвіс Google Tag Manager, які прапануе карыстальнікам з Еўрапейскай эканамічнай прасторы, Швейцарыі і Ліхтэнштэйна кампанія Google Ireland Limited, Gordon House, Barrow Street, Dublin 4, Ірландыя («Google»), а ўсім астатнім карыстальнікам кампанія Google LLC 1600 Amphitheatre Parkway Mountain View, CA 94043, ЗША. Мы ўжываем Google Tag Manager для кіравання прыладамі і знешнімі сэрвісамі, якія выкарыстоўваюцца на нашым сайце. Google Tag Manager дазваляе ствараць і абнаўляць тэгі – элементы кода, якія ўстаўляюцца ў праграмны код сайта для кіравання паслядоўнасцю актывацыі і загрузкі вызначаных элементаў старонак і сэрвісаў. Google Tag Manager не рэгіструе персанальныя даныя. Гэта прылада адказвае за расстаноўку іншых тэгаў, якія ў некаторых выпадках могуць збіраць даныя і якія пералічаны далей у Палажэнні аб канфідэнцыяльнасці. Падрабязней гл. Апісанне Google Tag Manager на сайце Google. Выкарыстанне сэрвісу Google Tag Manager неабходна з тэхнічнага пункта гледжання.

Usercentrics
Мы выкарыстоўваем сэрвіс кампаніі Usercentrics GmbH, Sonnenstrasse 23, 80331 München («Usercentrics») у мэтах адлюстравання банара пра захаванне файлаў cookie, захавання выбраных вамі файлаў cookie, кіравання і дакументавання. У сувязі з сэрвісам Usercentrics ужываецца файл cookie, у якім захоўваюцца зададзеныя вамі настройкі для захавання файлаў cookie на сайце Eberspächer. Выкарыстанне сэрвісу Usercentrics неабходна з тэхнічнага пункта гледжання.

Google Analytics
Наш сайт выкарыстоўвае службу вэб-аналітыкі Google Analytics, якую прапануе карыстальнікам з Еўрапейскай эканамічнай прасторы, Швейцарыі і Ліхтэнштэйна кампанія Google Ireland Limited, Gordon House, Barrow Street, Dublin 4, Ірландыя («Google»), а ўсім астатнім карыстальнікам кампанія Google LLC 1600 Amphitheatre Parkway Mountain View, CA 94043 («Google»). Google Analytics выкарыстоўвае файлы cookie з тэрмінам дзеяння 38 месяцаў для збору вашых даных доступу пры наведванні нашага сайта. Google збірае па нашым даручэнні даныя доступу ў профілі выкарыстання пад псеўданімам і перадае іх на сервер Google у ЗША. Перад гэтым ваш IP-адрас ананімізуюць. Таму мы не можам выявіць, якія профілі выкарыстання належаць пэўнаму карыстальніку. На падставе сабраных Google даных мы не можам ідэнтыфікаваць вас ці выявіць, як вы выкарыстоўваеце наш сайт. На выпадак, калі пры гэтым у парадку выключэння персанальныя даныя будуць перададзены ў ЗША, Google заяўляе пра выконванне праграмы па абароне канфідэнцыяльнасці ЕС-ЗША (Privacy Shield)Google таксама абавязваецца выконваць еўрапейскія прынцыпы абароны даных і забяспечваць мясцовы ўзровень абароны даных у тым ліку пры апрацоўцы даных у ЗША.

Google будзе па нашым даручэнні выкарыстоўваць атрыманую праз файлы cookie інфармацыю для ацэнкі выкарыстання нашага сайта, справаздачнасці пра працу сайта і аказання нам іншых паслуг, звязаных з выкарыстаннем сайта і Інтэрнэту. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў Палажэннi аб канфiдэнцыяльнасцi Google Analytics.

У сувязі з сэрвісам Google Analytics захоўваюцца аналітычныя файлы cookie. Мы выкарыстоўваем гэтыя файлы cookie толькі з вашай згоды. Вы можаце ў любы момант адмовіцца ад выкарыстання службы вэб-аналітыкі Google, для гэтага трэба адкрыць настройкі файлаў cookie і змяніць выбар. Дадатковыя магчымасці:

  • Вы можаце ўстанавіць плагін дэактывацыі, які Google прапануе па наступнай спасылцы, у вашых браўзарах Firefox, Internet Explorer ці Chrome (гэты варыянт не даступны на мабільных устройствах): Спасылка на плагін браўзара

Механізм адсочвання пераходаў Google Ads
Мы таксама выкарыстоўваем сэрвіс вэб-аналізу для адсочвання пераходаў ад кантэкстнай рэкламы Google Ads. Google Ads захоўвае файлы cookie на вашым камп'ютэры (Conversion Cookie), калі вы перайшлі на наш сайт праз рэкламу Google. Гэтыя файлы cookie становяцца несапраўднымі праз 30 дзен і не дазваляюць устанавіць асобу. Калі вы наведваеце старонкі нашых сайтаў і тэрмін дзеяння файлаў cookie яшчэ не мінуў, мы і Google можам убачыць, што хтосьці націснуў на рэкламу і такім чынам перайшоў на наш сайт. Для кожнага кліента Ads ствараецца ўласны файл cookie, таму адсочванне файлаў cookie праз сайты кліентаў Ads немагчыма. Сабраныя з дапамогай файлаў Conversion Cookie даныя выкарыстоўваюцца для складання статыстыкі для ўдзельнікаў праграмы Ads, якія выбралі функцыю адсочвання пераходаў. Кліенты Ads атрымліваюць звесткі пра агульную колькасць карыстальнікаў, якія націснулі на рэкламу і перайшлі на сайт з меткай адсочвання пераходаў. Аднак сабраныя такім чынам даныя не дазваляюць ідэнтыфікаваць карыстальнікаў.

У сувязі з механізмам адсочвання пераходаў Google Ads захоўваюцца рэкламныя файлы cookie. Мы выкарыстоўваем гэтыя файлы cookie толькі з вашай згоды. Вы можаце ў любы момант адмовіцца ад выкарыстання гэтых файлаў cookie, для гэтага трэба адкрыць настройкі файлаў cookie і змяніць выбар. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў Палажэннi аб канфiдэнцыяльнасцi Google.

Google Ads
Мы выкарыстоўваем тэхналогію рэмаркетынга ад Google, якая з дапамогай мэтанакіраванай рэкламы на сайтах Google і на сайтах яго партнерскай сеткі дазваляе паўторна звяртацца да карыстальнікаў, якія ўжо наведалі наш сайт і зацікавіліся нашымі паслугамі. Для паказу рэкламы выкарыстоўваюцца файлы cookie. Гэтыя тэкставыя файлы дазваляюць аналізаваць паводзіны карыстальніка пры наведванні сайта і затым генерыраваць індывідуальныя рэкамендацыі прадуктаў ці рэкламу на аснове інтарэсаў карыстальніка.

У сувязі з Google Ads захоўваюцца рэкламныя файлы cookie. Мы выкарыстоўваем гэтыя файлы cookie толькі з вашай згоды. Калі вы не жадаеце атрымліваць рэкламу на аснове вашых інтарэсаў, вы можаце адключыць захаванне адпаведных файлаў cookie. Для гэтага трэба адкрыць настройкі файлаў cookie і змяніць выбар. Вы таксама можаце адключыць захаванне адпаведных файлаў cookie ад Google па спасылцы https://www.google.de/settings/ads/onweb. Вы таксама можаце адключыць захаванне файлаў cookie старонніх пастаўшчыкоў на старонцы дэактывацыі Арганізацыі сеткавай рэкламы NAI (на англійскай мове).

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што ў кампаніі Google дзейнічае ўласная палітыка прыватнасці, якая не залежыць ад нашых палажэнняў. Мы не можам уплываць на гэтыя матэрыялы і не адказваем за гэтыя прынцыпы і тэхналогіі. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў Палажэннi аб канфiдэнцыяльнасцi Google.

Рэмаркетынг Facebook
Мы выкарыстоўваем у маркетынгавых мэтах тэгі для пераходаў і рэтаргетынга («піксель Facebook») у сацыяльнай сетцы Facebook, якая належыць кампаніі Facebook Inc., 1601 Willow Road, Menlo Park, California 94025, ЗША («Facebook»). Піксель Facebook дазваляе адсочваць эфектыўнасць рэкламы ў Facebook («пераходы») і адлюстраванне кантэкстнай рэкламы на аснове вашай цікавасці да нашай прадукцыі («рэтаргетынг»).

Для гэтага Facebook апрацоўвае даныя, сабраныя з дапамогай файлаў cookie і іншых тэхналогій на нашых сайтах. Такім чынам Facebook атрымлівае інфармацыю пра тое, што вы з прылады з пэўным IP-адрасам наведалі наш сайт. Калі вы з'яўляецеся ўдзельнікам сацыяльнай сеткі Facebook, у залежнасці ад настройкі прыватнасці ў вашым уліковым запісе Facebook устанаўліваецца адпаведнасць з наведваннем нашага сайта і гэта інфармацыя выкарыстоўваецца для вывада кантэкстнай рэкламы ў Facebook.

Сабраныя ў сувязі з гэтым даныя могуць перадавацца кампаніяй Facebook на сервер у ЗША і захоўвацца на ім у мэтах аналізу. На выпадак, калі персанальныя даныя будуць перададзены ў ЗША, Facebook заяўляе пра выконванне праграмы па абароне канфідэнцыяльнасці ЕС-ЗША (Privacy Shield) і гарантуе выкананне еўрапейскіх прынцыпаў абароны персанальных даных.

У сувязі з Facebook захоўваюцца рэкламныя файлы cookie. Мы выкарыстоўваем гэтыя файлы cookie толькі з вашай згоды. Вы можаце ў любы момант адмовіцца ад збору даных у Facebook, для гэтага трэба адкрыць настройкі файлаў cookie і змяніць выбар. Удзельнікі сеткі Facebook могуць наладжваць парадак апрацоўкі даных у сувязі з рэкламай у Facebook у настройках прыватнасці ў сваім уліковым запісе Facebook. Падрабязную інфармацыю пра апрацоўку персанальных даных у Facebook вы знойдзеце ў Палітыцы выкарыстання даных Facebook.

Google Maps
Мы выкарыстоўваем на нашым сайце Google Maps для аптымальнага паказу геаграфічнай інфармацыі і аблягчэння пошуку дылера. Google Maps – гэта картаграфічны сэрвіс Google Ireland Limited, Gordon House, Barrow Street, Dublin 4, Ірландыя. Для таго, каб скарыстаны намі картаграфічны матэрыял Google далучаўся і паказваўся ў вашым браўзары, ваш браўзар павінен пры звароце да старонкі з кантактнымі данымі ўстанавіць злучэнне з серверам Google, які можа знаходзіцца ў ЗША. Пры гэтым Google атрымлівае інфармацыю пра тое, што IP-адрас вашай прылады звярнуўся да старонкі нашага сайта з кантактнымі данымі. На выпадак, калі персанальныя даныя будуць перададзены ў ЗША, Google заяўляе пра выконванне праграмы па абароне канфідэнцыяльнасці ЕС-ЗША (Privacy Shield).

Калі вы зайшлі на старонку пошуку дылера на нашым сайце пад вашым профілем Google, Google можа звязаць гэту падзею з вашым профілем Google. Калі вы не жадаеце ўстанавіць сувязь з вашым профілем Google, вам неабходна выйсці з сістэмы Google перад наведваннем старонкі нашага сайта з кантактнымі данымі. Google захоўвае вашы даныя і выкарыстоўвае іх для рэкламы, даследавання рынку і персаналізаванага паказу Google Maps. Вы можаце адмовіцца ад такога збору даных Google. Дадатковую інфармацыю вы можаце знайсці ў Палажэннi Google аб канфiдэнцыяльнасцi і Дадатковых умовах карыстання Google Maps/Google Earth.

3. Згода і вашы правы на абарону даных
Усе атрыманыя на сайце Eberspächer асабістыя даныя без вашай спецыяльнай згоды выкарыстоўваюцца выключна ў мэтах, для якіх вы ўвялі гэтыя даныя (напрыклад, запыт камерцыйнай прапановы), а таксама ў мэтах тэхнічнага адміністравання. Пры ўводзе даных вы атрымліваеце апавяшчэнне пра магчымыя спосабы іх выкарыстання. Таксама можа быць патрэбна ваша згода на выкарыстанне даных у якіх-небудзь іншых мэтах. Вы заўжды даяце згоду добраахвотна і можаце адклікаць яе ў любы момант з дзеяннем адклікання на будучыню. 

Апроч таго, вы можаце пасля выказвання згоды ў любы момант адазваць вашу згоду на выкарыстанне асабістых даных у мэтах рэкламы, даследавання рынку ці вывучэння грамадскай думкі, а таксама маеце права атрымаць звесткі пра захаваныя даныя. Вы можаце ў любы момант выправіць, заблакіраваць ці выдаліць вашы асабістыя даныя, якія захаваны ў нас. Для гэтага трэба напісаць паведамленне ці электронны ліст у адказную інстанцыю, названую ў раздзеле «Пра сайт». Звяртаем вашу ўвагу на тое, што мы не выдаляем даныя, якія неабходны для аказання паслуг ці рэалізацыі нашых правоў і прэтэнзій. Гэта тычыцца і тых даных, якія мы павінны захоўваць паводле прадпісанняў закону. Такія даныя мы спачатку заблакуем.

Калі названыя ў гэтай Заяве пастаўшчыкі паслуг апрацоўваюць вашы даныя за межамі ЕС, мы паклапоцімся пра тое, каб пастаўшчыкі паслуг на дагаварной аснове ці іншым спосабам гарантавалі такі ж, як у ЕС, узровень абароны даных. З дапамогай прыведзеных у раздзеле «Пра сайт» кантактных даных вы можаце запытаць копію гэтых гарантый.

Вы таксама можаце запытаць у нас электронную копію тых звестак, якія мы апрацоўваем у рамках дагаворных адносін ці на падставе вашай згоды (так званае права на перанос даных).

4. Змены ў Палажэнні аб канфiдэнцыяльнасцi
Кампанія Eberspächer пакідае за сабой права на ўнясенне змен у Палажэнне аб канфiдэнцыяльнасцi без папярэдняга апавяшчэння. Таму мы рэкамендуем рэгулярна даведвацца пра магчымыя змены. 

5. Кантакты па пытаннях абароны даных
Калі ў вас есць пытанні наконт апрацоўкі вашых асабістых даных, вы можаце накіроўваць вашы запыты, прапановы ці прэтэнзіі на адрас belvneshinvest[at]rambler.ru. Мы неадкладна ўдзелім увагу вашаму запыту. Вы таксама можаце звярнуцца са скаргай у орган па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб абароне асабістых даных.

Аўтарскія правы
© 2020 Eberspächer Climate Control Systems International GmbH, Эслінген, Германія. Аўтарскім правам абаронены ўсе старонкі гэтага сайта.

II. Прававыя палажэнні пра матэрыялы сайта

1. Усе правы абаронены
Тэксты, малюнкі, графікі, гук, анімацыя і відэа, а таксама спосабы іх размяшчэння на сайце Eberspächer абаронены Законам пра аўтарскае права і іншымі законамі. Забараняецца без згоды Eberspächer капіраваць, распаўсюджваць, змяняць ці перадаваць трэцім асобам у камерцыйных мэтах матэрыялы гэтага сайта. Некаторыя сайты Eberspächer таксама змяшчаюць малюнкі, абароненыя аўтарскім правам трэціх асоб.

Фатаграфіі для прэсы дазваляецца выкарыстоўваць толькі ў рэдакцыйных мэтах для асвятлення працы групы кампаній Eberspächer у СМІ. Неабходна паведамляць пра крыніцу «Eberspächer». Дазваляецца бясплатны перадрук і публікацыя. Просім дасылаць архіўны экзэмпляр ад друкаваных выданняў і кароткае апавяшчэнне ад электронных СМІ (Інтэрнэт). Для іншага / камерцыйнага выкарыстання малюнкаў неабходна спачатку атрымаць пісьмовы дазвол у аддзеле па сувязях са СМІ кампаніі Eberspächer.

2. Адмова ад гарантыйных абавязацельстваў
Нашы сайты былі створаны з максімальнай стараннасцю. Аднак кампанія Eberspächer не гарантуе поўную адсутнасць памылак і дакладнасць прадстаўленай тут інфармацыі. Інфармацыя на гэтых сайтах не з'яўляецца таксама яўнай і/ці аўтаномнай гарантыяй.

3. Адсутнасць ліцэнзіі
Кампанія Eberspächer прадстаўляе сябе з дапамогай інавацыйнага і інфарматыўнага сайта. Мы спадзяемся, што наш сайт спадабаецца вам. Прадстаўленая на сайце інтэлектуальная ўласнасць (патэнты, маркі і аўтарскія правы) абаронена законам. Выкарыстанне гэтага сайта не азначае атрыманне ліцэнзіі на выкарыстанне інтэлектуальнай уласнасці кампаніі Eberspächer ці трэціх асоб.

4. Спасылкі
Матэрыялы сайтаў іншых кампаній ці трэціх асоб, на якія вы пераходзіце па спасылках на нашым сайце, знаходзяцца па-за сферай уплыву кампаніі Eberspächer, таму мы не нясем адказнасці за гэтыя матэрыялы. Кампанія Eberspächer катэгарычна заяўляе, што матэрыялы даступных па спасылках сайтаў не з'яўляюцца яе ўласнасцю. Адказнасць за страты, звязаныя з выкарыстаннем гэтых чужых сайтаў, нясе выключна ўладальнік адпаведнага сайта. Адказнасць за змест сайтаў кампаній, якія ўваходзяць у канцэрн, нясуць выключна гэтыя кампаніі. Калі вы знойдзеце ў канкрэтнай прапанове, на якую вядзе спасылка нашага сайта, процізаконныя матэрыялы, мы пасля вашага паведамлення неадкладна дэактывуем спасылку. Для гэтага трэба напісаць паведамленне ў інстанцыю, названую ў раздзеле «Пра сайт».

5. Прадукцыя і кошт
Звесткі пра аб'ем паставак і паслуг, выгляд, кошт, памер і вагу прадстаўленай на сайце прадукцыі адпавядаюць наяўным на момант рэдагавання ведам і асноўваюцца на характарыстыках нямецкага рынку. Таму мы пакідаем за сабой права ўносіць змены. Названыя кошты дзейнічаюць для нашых партнераў як неабавязковыя рэкамендаваныя кошты. Таму актуальную інфармацыю пра кошты можна атрымаць у прадаўца.

6. Варыянты, характэрныя для пэўнай краіны
Міжнародная даступнасць Інтэрнэту прывяла да таго, што на гэтых сайтах згадваюцца тавары ці паслугі, якія ў іншых краінах (не ў Германіі) недаступныя, пакуль што недаступныя ці даступныя пад іншай назвай ці ў іншым выкананні. Выясніце, ці есць прадстаўніцтва ў вашай краіне, і пры неабходнасці звяртайцеся непасрэдна ў гэта прадстаўніцтва.